Люстрадзён на сёньня
25.01.2019
—
Разное
|
25 студзеня 1938 года ў Ваўкавыску нарадзілася незалежны кінакрытык, журналіст, саарганізатар праекта «Маладзёжная кінашкола-конкурс» Ала Бабкова. Вучылася ў сярэдняй школе № 2. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ламаносава. Больш за 20 год працавала рэдактарам і загадчыцай сцэнарнага аддзелу аб’яднаньня «Тэлефільм» на Беларускім тэлебачанні. У 1970-х выкладала «Гісторыю кіно і тэлебачання» ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1990–1997 гадах была сакратаром па прэсе і інфармацыі ў Беларускім саюзе кінэматаграфістаў. З 1998 года - незалежны крытык. Пісала для часопісаў «Искусство кино», «Кинофорум» (Расія), «Историк и художник» (Расія-Польшча), «Мастацтва», «На экранах» (Беларусь) ды іншых. Памерла 15 кастрычніка 2015 г. Пахавана на могілках у Атоліне. У Алы Пятроўны застаўся сын Сцяпан, які жыве ў Маскве, і ўнучка Юля. Фота Радыё Свабода Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 студзеня 1938 года ў Ваўкавыску нарадзілася незалежны кінакрытык, журналіст, саарганізатар праекта «Маладзёжная...
|
|