Мастакі агню і металу: 10 чалавек цэха “Наша коўка” вырабляюць сапраўдныя творы мастацтва. 21.by

Мастакі агню і металу: 10 чалавек цэха “Наша коўка” вырабляюць сапраўдныя творы мастацтва

25.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каваны металічны навес над мосцікам праз рачулку непадалёку ад Палаца шлюбаў, побач з такога ж матэрыялу прыгожае дрэва, якое жыхары Смаргоні адразу ж назвалі “дрэвам шчасця”, скульптурная кампазіцыя з дэльфінамі, вырабленая з нержавейкі і ўстаноўленая на пляцоўцы каля кафэ, што побач са спарткомплексам “Юнацтва”, ажурная “лаўка здароўя” каля цэнтральнай раённай аптэкі. Усе гэтыя вырабы з’явіліся ў Смаргоні нядаўна і адразу ж прыцягнулі да сябе ўвагу мясцовых жыхароў і гасцей нашага горада.

Ковка Сморгонь_7085.jpg

“Такога не было, каб мы нечага не выканалі, якімі б складанымі не былі заказы”, - упэўніў майстар Яўген РУСЕЦКІ.


Дык хто ж стварыў усё гэта? Дзе жывуць майстры, якія могуць з металу вырабляць не простыя рэчы, а сапраўдныя творы мастацтва? Шчыра прызнаюся, думаў, што ўсё гэта прывезена аднекуль здалёк у наш горад. Аказалася – не, вытворчасць металічных каваных вырабаў арганізавана непадалёку ад Смаргоні, на базе фермерскай гаспадаркі “Белаграсэрвіс”, якую ўзначальвае мясцовы жыхар Валянцін Тоўкач. Аб гэтым мне стала вядома ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенція Найдзіча, бо ў фермерскай гаспадарцы створана прафсаюзная арганізацыя.

Ковка скамейка Сморгонь.JPG

Майстар Яўген Русецкі расказаў, што спачатку была задумка арганізаваць тут коўку, як хобі. На вочы работнікам “Белаграсэрвіса” аднойчы трапіла кампазіцыя з металу, яны падумалі:

“А чаму б нам не паспрабаваць вырабіць нешта падобнае?”.

І пачалі пакрысе асвойваць кавальскую справу. Калі ўбачылі, што атрымліваецца, вырашана было пабудаваць цэх, закупіць неабходнае абсталяванне для аблягчэння цяжкай кавальскай працы. Спачатку ў цэху працавалі толькі мастак Аляксандр Дзенісенка і два кавалі. Потым пакрысе пачалі набіраць работнікаў.

Цяпер працоўны калектыў цэха “Наша коўка” складаецца з 10 чалавек. З іх 8 рабочых працуюць з металам, двое – з нержавейкай, адзін мужчына фарбуе гатовыя вырабы. З цягам часу цэх набыў вядомасць не толькі ў раёне, з’явілася больш заказаў.

Ковка Сморгонь_7075.jpg

Ковка Сморгонь_7123.jpg

Ковка Сморгонь_7151.jpg

Ковка Сморгонь_7152.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара і Сяргея ЮРЭВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каваны металічны навес над мосцікам праз рачулку непадалёку ад Палаца шлюбаў, побач з такога ж матэрыялу прыгожае дрэва, якое жыхары Смаргоні адразу ж назвалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика