Следчыя шукаюць сведкаў забойства мужчыны ў Наваполацку
28.01.2019 10:18
—
Разное
|
БЕЛТА Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці высвятляе акалічнасці смерці Паўла Ганцалева, інфармуе Следчыя просяць адгукнуцца тых, хто бачыў мужчыну напярэдадні яго смерці або мае любую інфармацыю пра абставіны яго забойства. Патэлефанаваць можна на нумары 102 і +375 33 399-80-44 (кругласутачна). Праваахоўнікі абяцаюць канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне за значныя звесткi. 22 студзеня ў Наваполацку каля шматкватэрнага дома быў знойдзены труп мужчыны. Яго асобу неўзабаве высветлілі — гэта быў 42-гадовы мясцовы жыхар Павел Ганцалеў. Па словах праваахоўнікаў, цела мужчыны мела прыкметы крымінальнай смерці. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за забойства пры абцяжарваючых абставінах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці высвятляе акалічнасці смерці Паўла Ганцалева, інфармуе БЕЛТА. Цела мужчыны знайшлі 22 студзеня каля...
|
|