Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў участковую бальніцу. 21.by

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў участковую бальніцу

30.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 студзеня старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч сустрэўся з працоўным калектывам Крэўскай участковай бальніцы, расказаў медыцынскаму персаналу аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна, падрыхтоўцы Смаргоні да абласных “Дажынак”, якія пройдуць у нашым горадзе сёлета.

Іван Іванавіч пацікавіўся, якія праблемы зведвае ўчастковая бальніца, звязаўся па тэлефоне з намеснікам галоўнага ўрача ЦРБ па гаспадарчай частцы. Ён паведаміў аб тым, што будзе зроблена ў гэтай лячэбнай установе.

Потым старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч папрасіў медыкаў задаваць яму пытанні, калі ў каго ёсць. З пэўнай інфармацыяй перад прысутнымі выступіў старшыня Крэўскага сельвыканкама Віктар Дзятчык.

Перад тым, як пакінуць Крэўскую ўчастковую бальніцу, Іван Іванавіч пабываў у палатах, пагутарыў з хворымі, выслухаў іх просьбы і пажаданні.

IMG_7599.jpg

IMG_7611.jpg

IMG_7628.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 студзеня старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч сустрэўся з працоўным калектывам Крэўскай участковай бальніцы, расказаў медыцынскаму персаналу аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика