6 вопросов учителю: Наталья Сукора
31.01.2019
—
Разное
|
6 пытанняў настаўніку Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 Наталля СУКОРА— Тых, хто выбірае беларускую філалогію ў якасці далейшай адукацыі, умоўна можна падзяліць на дзве групы: толькі каб паступіць у ВНУ і сапраўдных “беларусаў”, якія цікавяцца мовай і літаратурай і шчыра жадаюць яе вывучаць. Што вызначыла Ваш выбар? — Як і ў большасці педагогаў, таленавіты школьны настаўнік, які ўмеў і растлумачыць правіла такім чынам, што зразумее нават двоечнік, і знайсці агульную хвалю з вучнямі, убачыць іх здольнасці. Таму пасля школы доўга пра выбар прафесіі не думала. Паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, і вось ужо 8 гадоў працую ў адукацыі, маю навуковую ступень магістра філалагічных навук. — Зараз беларуская мова, здаецца, перажывае не лепшыя часы. Як у такой сітуацыі не страціць «настаўніцкага энтузіязму»? — Педагог на тое і педагог, каб у любой сітуацыі захоўваць адданасць абранай навуцы. Родная мова сапраўды страчвае свае пазіцыі, і, баюся, што цікавасць да яе ўжо не вырасце да прыстойнага ўзроўню. Таму важна захоўваць тое, што маем: больш надаваць увагі гісторыі, культуры шляхам станаўлення беларускай самасвядомасці. — Калі б Наталлі Віктараўне выпала перадаць самыя апошнія экзэмпляры твораў беларускіх аўтараў маладому пакаленню, то кнігі і аўтары былі б… — З прозы — абавязкова Уладзімір Караткевіч і яго раманы “Каласы пад сярпом тваім” і “Дзікае паляванне караля Стаха”. Не лішнім дадаць на кніжную палічку будучыні раман Iвана Шамякіна “Злая зорка”. Таксама туды павінны патрапіць зборнікі Янкі Купалы і Якуба Коласа — волатаў айчыннай літаратуры, Максіма Багдановіча. — Ці існуе дзейсны спосаб прывіць любоў да роднай мовы і літаратуры сучаснай моладзі? — З падлеткамі гэта ўжо наўрад ці атрымаецца, толькі калі юнак альбо дзяўчына не прыме самастойнае рашэнне размаўляць па-беларуску. Прывіваць любоў трэба амаль з пялёнак. Iснуе вялікае мноства добрых народных казак, песень, пястушак. Па меры сталення — прапаноўваць кнігі, знаёміць як са старадаўняй, так і сучаснай музыкай. I тут нікуды без прыклада, каб было за кім цягнуцца, куды расці. — Настаўнік беларускай мовы і літаратуры — хто ён? — Без самаадукацыі немагчыма даць дзецям якасныя веды, таму педагог — той, хто імкнецца быць у курсе новых практык і прыёмаў, навінак мастацкай літаратуры, усіх змен у адукацыйнай сістэме. Не прымае як пакаранне наведванне пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў, семінараў, канферэнцый, курсаў павышэння кваліфікацыі. Мне, напрыклад, гэта цікава, бо маюцца здольныя вучні, якія ўдзельнічаюць у конкурсах даследчых работ і паказваюць неблагія вынікі. — Ваш любімы верш? — “Маёвая песня” Максіма Багдановіча. У ім столькі лёгкасці, столькі паветра! Тут з’яднaныя ў aднo цэлae мyзыка i лipыка, кapцiна i гyк. I гэткі саюз cтвapaе зpoкaвыя i cлыxaвыя вoбpaзы, якiя пacтyпoвa cклaдaюццa ў aдзiны цэлacны вoбpaз — шмaтфapбны, шмaтгaлocы cвeт, caгpэты cэpцaм i пaчyццямi пaэтa. Ганна САБЕЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 пытанняў настаўніку Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 Наталля СУКОРА — Тых, хто выбірае беларускую філалогію ў якасці далейшай адукацыі, умоўна...
|
|