Асіповічы: коратка аб розным
01.02.2019
—
Разное
|
“Беларуская лыжня-2019” — гэта абласное зімовае спартыўнае свята пройдзе заўтра ў Пячэрскім лесапарку. Туды адправіцца і 11 прадстаўнікоў Асіповіччыны, у ліку якіх работнікі райвыканкама, чыгуначных арганізацый, райбальніцы, іншых устаноў раёна. Супрацоўнікамі РАУС падчас нядаўніх халадоў выяўлены і ўзяты пад кантроль несанкцыянаваныя месцы катання на санках і цюбінгах на вул. Крыловіча і Сташкевіча, скрыжаванні Рабоча-Сялянскай і Гармашава. З людзьмі праведзены тлумачальныя гутаркі аб недапушчэнні «снежных забаў» у патэнцыяльна небяспечных месцах. З вяртаннем маразоў прафработа будзе працягнута. Натарыяльная кантора раёна паведамляе, што нумар тэлефона для папярэдняга запісу зменены з 74-885 на 43-504. У раённым цэнтры культуры і адпачынку 7 лютага ў 18 гадзін адбудзецца “Вечар шансона” з удзелам нашых землякоў Наталлі і Андрэя Язвінскіх; 9 чысла ў той жа час асіповіцкі рок-гурт “Рarovoz band” будзе святкаваць другі дзень нараджэння і запрашае аматараў музыкі на свой канцэрт, у якім выступяць таксама гурты “Людзі ў горадзе” з Бабруйска і “Астрал” з Рэчыцы. Дараганаўскім комплексна-краязнаўчым музеем вядзецца работа па распрацоўцы новых турыстычных экскурсій па родным краі. Адзін з іх — “Крыху гісторыі: Дараганава раней было мястэчкам — пройдзем яго сцежкамі…”. Учора маршрут ужо быў апрабаваны ўдзельнікамі “Зорнага паходу” і вучнямі аб’яднання па інтарэсах “Дараганазнаўства”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Беларуская лыжня-2019” — гэта абласное зімовае спартыўнае свята пройдзе заўтра ў Пячэрскім лесапарку. Туды адправіцца і 11 прадстаўнікоў Асіповіччыны, у ліку...
|
|