Супраць блогера Сяргея Пятрухіна распачатыя дзве крымінальныя справы. 21.by

Супраць блогера Сяргея Пятрухіна распачатыя дзве крымінальныя справы

02.02.2019 07:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Сяргей Пятрухін, адпаведную пастанову вынес сёння, 1 лютага, Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта і накіраваў яе ў пракуратуру Брэста.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63099.php

Супраць блогера Сяргея Пятрухіна распачатыя дзве крымінальныя справы

Паводле пастановы, Сяргей Пятрухін з’яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Падставай для прыцягнення брэсцкага блогера да крымінальнай адказнасці па артыкуле “Паклёп” стаў відэаролік, які быў зняты 23 сакавіка 2018 года ў будынку суда Ленінскага раёна Брэста і трансляваўся на YouTube. Паводле абвінавачання, падчас трансляцыі Сяргей Пятрухін распаўсюдзіў інфармацыю ў дачыненні да ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка, якая “не адпавядае рэчаіснасці, істотна прымяншае гонар і годнасць асобы, дыскрэдытуе пацярпелага ў вачах грамадскасці".

Акрамя таго, адзначаецца ў пастанове, 3 красавіка 2018 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” Сяргей Пятрухін размясціў да відэароліка “Цудоўная чацвёрка_3. Насаты. Фінал” каментар, “які ўтрымлівае пагардлівыя, прыніжальныя, негатыўна-ацэначныя выразы”. Гэтым самым, лічаць у Брэсцкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта, Пятрухін “наўмысна зняважыў гонар і годнасць” чацвярых супрацоўнікаў Ленінскага РАУС Брэста і нанёс ім маральную шкоду.

Крымінальныя справы Пятрухіна па абодвух артыкулах аб’яднаныя ў адну вытворчасць. Абставін, якія б змякчалі адказнасць абвінавачанага, не выяўлена, — адзначаецца ў пастанове. Копія гэтага дакумента накіраваная пракурору Брэста.

Санкцыя часткі 2 артыкула 188 (“Паклёп”), як і санкцыя часткі 2 артыкула 189 (“Абраза”), прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Сяргей Пятрухін, адпаведную пастанову вынес сёння, 1 лютага, Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта і накіраваў яе ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика