Малая радзіма паклікала
02.02.2019
—
Разное
|
Валянцін Рышардавіч Пракаповіч нарадзіўся ў вёсцы Паляцкішкі. Тут прайшлі яго дзяцінства і юнацтва. Паспяхова вучыўся ў Паляцкішскай сярэдняй школе, прымаў актыўны ўдзел у спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах. У 2010 годзе скончыў дзевяць класаў і паступіў у Воранаўскі каледж. Па словах Валянціна Рышардавіча, тады вучоба і заняткі спортам сталі асноўнай часткай яго жыцця. Перавагу аддаваў футболу і лёгкай атлетыцы, рэгулярна наведваў трэнажорную залу, прымаў удзел у шматлікіх спаборніцтвах. У 2013 годзе В.Р. Пракаповіч закончыў каледж, атрымаў прафесію электраманцёра і вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі “С”. Задумаўся аб паступленні ў ВНУ, звязаную менавіта са спортам. Задума была паспяхова рэалізавана: у гэтым жа годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт фізічнай культуры. Падчас навучання наведваў індывідуальныя заняткі па спартыўнай гімнастыцы, працягваў займацца футболам. Пры размеркаванні малады педагог быў накіраваны на працу ў Пагародзенскую сярэднюю школу. “Прыйшліся даспадобы зносіны з дзецьмі падчас урокаў па фізічнай культуры і здароўю, добразычлівая атмасфера ў педагагічным калектыве”, — адзначае В.Р. Пракаповіч. Але працаваць давялося нядоўга, быў прызваны на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Служыў у Брэсце ў дэсантна-штурмавой брыгадзе, праходзіў паветрана-дэсантную падрыхтоўку, прымаў удзел у вучэннях “Захад-2018”. За плячыма ёсць скачкі з парашутам. Пасля службы ў войску Валянцін Пракаповіч вярнуўся ў родную школу, дзе працягвае любімую справу. “Мара працаваць у роднай школе збылася”, — з задавальненнем прызнаўся Валянцін Рышардавіч падчас размовы. Настаўнік актыўна прапагандуе здаровы лад жыцця, праводзіць мерапрыемствы па захаванні і ўмацаванні здароўя дзяцей. Аптымізм, мэтанакіраванасць, вера ў свае сілы дапамагаюць Валянціну Пракаповічу ўпэўнена ісці па жыцці. “Кожны новы дзень сустракаю з усмешкай, — гаворыць ён. — Гэта і ёсць шчасце — быць настаўнікам”. Іван ГАБІС, старшыня прафкама Паляцкішскай сярэдняй школы. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валянцін Рышардавіч Пракаповіч нарадзіўся ў вёсцы Паляцкішкі. Тут прайшлі яго дзяцінства і юнацтва. Паспяхова вучыўся ў Паляцкішскай сярэдняй школе, прымаў...
|
|