Сёння Сусветны дзень барацьбы з ракам. 21.by

Сёння Сусветны дзень барацьбы з ракам

04.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На зямлі онказахворванні з’яўляюцца адной з асноўных прычын смерці. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод дыягнастуецца каля 14 млн выпадкаў раку. У Беларусі медыкі ўсё часцей выяўляюць хваробу на перадракавай стадыі. Толькі летась спецыяльнае абследаванне прайшло ўдвая больш мужчын, чым у 2017. Зараз можна на ранняй стадыі выявіць рак прастаты, малочнай залозы, шыйкі маткі і тоўстай кішкі. Распрацоўваюцца праграмы скрынінгу раку лёгкіх і страўніка. У 2018 на 10 мільёнаў долараў павялічылася закупка таргетных прэпаратаў — лекі для лячэння цяжкіх выпадкаў раку.

Валерый Малашка, Міністр аховы здароўя Беларусі: «З аднаго боку, мы ставім задачу нашаму белфармпрамхолдынгу здзяйсняць таргетныя тэхналогіі, прывезці гэтыя прэпараты ў краіну, з іншага боку, вядома ж, мы павінны вельмі персаніфікавана гэтыя прэпараты назначаць. Вы ведаеце, лабараторыя клетачных тэхналогій нашага анкацэнтра валодае гэтымі тэхналогіямі, і сёння ўсе пацыенты краіны, якім назначаюцца гэтыя лекі, павінны прайсці тэсціраванне ў гэтай лабараторыі».

www.tvr.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На зямлі онказахворванні з’яўляюцца адной з асноўных прычын смерці. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод дыягнастуецца каля 14 млн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика