На чыгуначную станцыю ў Калінкавічах прыйшоў п'яны мужчына з пісталетам
04.02.2019 18:42
—
Разное
|
БЕЛТА Мужчыну з пнеўматычным пісталетам затрымалі міліцыянты 4 лютага на чыгуначнай станцыі ў Калінкавічах, паведамляе У 14:18 у міліцыю затэлефанавала работніца таварнай канторы чыгуначнай станцыі "Калінкавічы". Жанчына паведаміла, што да іх у будынак прыйшоў мужчына з прадметам, падобным да пісталета. На месца здарэння былі адразу адпраўленыя бліжэйшыя нарады міліцыі ды следча-аператыўная група РАУС. Выявілася, што на працу да сваёй былой жонкі прыйшоў нецвярозы 40-гадовы мужчына. Дастаўшы пісталет, ён стаў пагражаць работнікам таварнай канторы. Міліцыянты затрымалі мужчыну. Пісталет у яго апынуўся пнеўматычным, але вонкава падобным да пісталета Макарава. Цяпер вырашаецца пытанне пра крымінальную справу на мужчыну. Высвятляецца матыў злачынства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА Мужчыну з пнеўматычным пісталетам затрымалі міліцыянты 4 лютага на чыгуначнай станцыі ў Калінкавічах, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. У 14:18 у...
|
|