Украінцы дапамаглі знайсці мінчука, падазраванага ў вырабе дзіцячай парнаграфіі. 21.by

Украінцы дапамаглі знайсці мінчука, падазраванага ў вырабе дзіцячай парнаграфіі

05.02.2019 10:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Следчы камітэт

Украінцы дапамаглі знайсці мінчука, падазраванага ў вырабе дзіцячай парнаграфіі. 40-гадовы мужчына ў 2017 годзе ствараў сцэнары порнафільмаў, а двое ўкраінцаў выраблялі відэаролікі з удзелам малалетняга (у адным выпадку выкарысталі 5-гадовае дзіця), інфармуе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі.

Інфармацыя ад украінскіх праваахоўнікаў прыйшла ў Мінск у верасні мінулага года. З яе вынікала, што ў Беларусі знаходзіцца карыстальнік інтэрнэту, які мае дачыненне да вырабу, рэкламавання і распаўсюду дзіцячай парнаграфіі (на спецыялізаваных сайтах размяшчаліся відэаматэрыялы з мэтай іх продажу). Ён канспіраваўся, выкарыстоўваў пры разліках крыптакашалёк.

Міліцыя праверыла аператыўныя матэрыялы і выйшла на згаданага мінчука, у яго кватэры прайшоў ператрус. Мужчына, кіраўнік аддзела адной з арганізацый, затрыманы. У яго дачыненні распачатая крымінальная справа, артыкул — выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, здзейснены арганізаванай групай. Мінчуку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 13 гадоў. Раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт Украінцы дапамаглі знайсці мінчука, падазраванага ў вырабе дзіцячай парнаграфіі. 40-гадовы мужчына ў 2017 годзе ствараў сцэнары порнафільмаў, а двое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика