Кіраўнік банды, аматар біты і лому, хаваўся ад міліцыі дзевяць гадоў. 21.by

Кіраўнік банды, аматар біты і лому, хаваўся ад міліцыі дзевяць гадоў

06.02.2019 17:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


uvd.vitebsk.gov.by

У Расонскім раёне затрымалі кіраўніка банды, які быў у вышуку з 2010 года. Яму 67 гадоў, ён — ураджэнец Полацка. Хавацца стаў пасля таго, як з трыма памочнікамі збіваў бейсбольнай бітай і ломам жыхара гэтага раённага цэнтра. Мужчыне былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, удзельнікаў банды затрымалі, а кіраўнік хаваўся ў Расіі, дзе яму ўдалося займець падробленыя дакументы. Пасля вяртання на радзіму “крымінальны аўтарытэт” стаў жыць у вёсцы, спадзяваўся, што там яго не адшукаюць. Аднак крымінальны вышук даведаўся пра вяртанне ўцекача, сумесную аперацыю праводзілі полацкія, віцебскія і расонскія аператыўнікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
uvd.vitebsk.gov.by У Расонскім раёне затрымалі кіраўніка банды, які быў у вышуку з 2010 года. Яму 67 гадоў, ён — ураджэнец Полацка. Хавацца стаў пасля таго, як з трыма...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика