Лётчика Анатолия Дубосарского 20 лет считали без вести пропавшим. В Шумилинской СШ №2 помнят героя. 21.by

Лётчика Анатолия Дубосарского 20 лет считали без вести пропавшим. В Шумилинской СШ №2 помнят героя

07.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Памяці Анатоля Дубасарскага
6 лютага – знамянальная дата для нашай  Шумілінскай СШ №2.  У гэты дзень  75 год таму загінуў  адэскі лётчык  Анатоль Іванавіч Дубасарскі, чыё імя носіць школа.
У гэты дзень прайшла лінейка памяці, вучні школы ўсклалі кветкі да памятнага знака, устаноўленага на тэрыторыі ўстановы адукацыі, узгадалі падзеі вайны, якія сталі часткай гісторыі Шумілінскага краю. Вучні і педагогі школы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшага лётчыка і ўсіх тых, хто змагаўся за мірнае неба над галавой. Светлая памяць пра подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах.
Анатоль Іванавіч Дубасарскі ваяваў у якасці лётчыка-інструктара 2-й авіяэскадрыллі 5-га гвардзейскага авіяцыйнага палка.
У пачатку лютага 1944 года ён даставіў на фронт групу маладых ваенных лётчыкаў, выпускнікоў Армавірскага лётнага вучылішча. Баі ішлі пастаянна. 6 лютага заканчваўся тэрмін камандзіроўкі Анатоля, пасля якой ён павінен быў адбыць у Армавірскае вучылішча. Але Дубасарскі вырашыў яшчэ раз даць бой ворагу.
Трыццацігадовы лётчык лічыўся прапаўшым без вестак да 1964 года, калі збіты Як-1 Анатоля Дубасарскага знайшлі два браты з вёскі Крупчына – Мікалай і Леанід Ганчаровы. Сярод рэчаў былі партыйны білет і лётная кніжка Анатоля Іванавіча. Падбіты самалёт упаў на тэрыторыі, занятай ворагам, не даляцеўшы да сваіх 1,5 кіламетра…
Маргарыта ФЕДЧАНКА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Шумілінскай СШ №2.
Надрукавана ў №12 ад 08.02.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памяці Анатоля Дубасарскага 6 лютага – знамянальная дата для нашай  Шумілінскай СШ №2.  У гэты дзень  75 год таму загінуў  адэскі лётчык  Анатоль Іванавіч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика