Аршанскі гурт "Пані Хіда" выпусціў свой першы беларускамоўны кліп на песню "Вецер". Тэкст Барыса Штэрна на беларускую мову пераклаў Віталь Рыжкоў. Рэжысёрам кліпа выступіў Аляксандр Далігей, піша tuzinfm.by.
Песня "Вецер" была напісаная ў 2013 годзе і стала першай беларускамоўнай кампазіцыяй "Пані Хіды".
"Мы вырашылі зняць на гэтую песню кліп, бо надта ўдала яна атрымалася, з адпаведным настроем. Яго ўласна мы і хацелі перадаць, таму сталі думаць пра візуалізацыю. Хацелася паказаць холад, люты і адзіноту", — патлумачыў вакаліст каманды Есаул Панкратаў.
Кадр з відэа Аршанскі гурт "Пані Хіда" выпусціў свой першы беларускамоўны кліп на песню "Вецер". Тэкст Барыса Штэрна на беларускую мову пераклаў Віталь Рыжкоў....