Пад Астраўцом перакуліўся аўтобус Вільня — Мінск. 21.by

Пад Астраўцом перакуліўся аўтобус Вільня — Мінск

10.02.2019 12:51 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

Пад Астраўцом перакуліўся аўтобус Ecolines, які ішоў маршрутам Вільня — Мінск. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на сваякоў пасажыраў аўтобуса, ніхто з людзей не загінуў, але некаторыя атрымалі ўдары. Былі таксама падазрэнні на пералом.

Інцыдэнт здарыўся каля першай гадзіны ночы, пасля перасячэння літоўска-беларускай мяжы. Пасажыры кажуць, што аўтобус выехаў на сустрэчную і пайшоў у кювет, дзе і перакуліўся.

Пацярпелых адразу забрала хуткай і даставіла ў лякарню ў Астраўцы. Астатнія людзі некалькі гадзінаў грэліся ў машынах ДАІ. Каля 4:00 прыехаў запасны аўтобус і даставіў усіх пасажыраў у Мінск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў Пад Астраўцом перакуліўся аўтобус Ecolines, які ішоў маршрутам Вільня — Мінск. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на сваякоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика