Люстрадзён на сёньня. 21.by

Люстрадзён на сёньня

11.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Люстрадзён на сёньня

11 лютага 1912 года ў Ваўкавыску нарадзіўся ўдзельнік Варшаўскага паўстання, капітан Арміі Краёвай, «ціхацемны» пад псеўданімам «Шэры» Міраслаў КРЫШЧУКАЙЦІС.

У 1939 годзе не быў мабілізаваны ў армію і перабраўся ў Румынію, а затым Францыю, Англію. У Францыі служыў у 2-й стралковай дывізіі пяхоты, у Вялікабрытаніі ў 1-й стралковай брыгадзе, затым інструктар ў 6-м аддзеле Генеральнага штаба. Праходзіў стажыроўку па дыверсійнай дзейнасці і інтэнданцтву.

31 студзеня 1943 г. прыняў прысягу. У ноч з 16 на 17 верасня 1941 г. перакінуты на тэрыторыю Польшчы ў складзе групы з васьмі чалавек падчас лётнай аперацыі «Неон 3». Пасля дэсантавання размеркаваны ў сапёрны аддзел Арміі Краёвай на пасаду начальніка аддзялення ва ўпраўленні тэхнічных даследаванняў. Падчас Варшаўскага паўстання начальнік сапёрскай службы Паўднёва-Цэнтральнага падабвода.

Загінуў 17.09.1944 г. на вуліцы Макатоўскай ад мінамётнага залпу. Пахааваны на варшаўскіх Павонзках (25A-8-8).

Яго імя занесена на сцяну памяці ў музеі Варшаўскага паўстання (нумар 36 у 132-й калоне).

Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары V кл.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 лютага 1912 года ў Ваўкавыску нарадзіўся ўдзельнік Варшаўскага паўстання, капітан Арміі Краёвай, «ціхацемны» пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика