Рэгіянальныя святы на Іўеўшчыне – гэта сапраўдны фейерверк талентаў, творчай фантазіі, няспыннага плёну работнікаў культуры раёна, а таксама мясцовых жыхароў і гасцей свята.
Зноў сабрала да сябе людзей неабыякавых прынёманская славутая вёска Морына на брэндавае свята мясцовых культработнікаў “Морынская залатая рыбка”.
Падворак і тэрыторыя наўкол установы культуры пераўтварыліся ўсвяточную пляцоўку, якая вабіла не толькі гукамі музыкі і вясёлых спеваў, але і водарам рыбнай юшкі, якая варылася ў вялікіх катлах, напаўняючы ўсё наўкол пахам і апетытам.
Як заўжды, галоўнай гераіняй свята стала рыба: і сцэнічная, і тая што варылася ў катлах з духмянымі травамі, і тая, у якую пераўтварыліся пірагі, і заліўная, і сушаная, і запечаная, і салёная, і марынаваная, і на бутэрбродах… І, безумоўна, Залатая рыбка, якая з каронай уладаркі марской на галаве, з імпрэзаванай сцэны прыгожа спявала, выконвала жаданні, стварала адмысловы настрой.
У глядзельнай зале Морынскага сектара культурна-масавай і асветніцкай работы прайшоў спектакль дзіцячага ўзорнага тэатральнага калектыва Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў па матывах казкі Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна “Казка пра рыбака і рыбку”.
Працавалі гандлёвыя рады, дзеткі і дарослыя маглі пакатацца на поні і сапраўдным верхавым кані, паўдзельнічаць у розных гульнях, спаборніцтвах, віктарынах, пачаставацца рыбнай юшкай, якую і прадавалі, і так частавалі.
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!

Пачаставалася рыбнымі стравамі і журы, якое абыйшло ўсё рыбацкія станы конкурснай пляцоўкі “Морынская залатая юшка”. Іх было сем. І кожны здзівіў і рыбнымі стравамі, і прэзентацыяй сваёй пляцоўкі, і арыгінальнасцю рэцэпта прыгатавання юшкі, і г.д.
А галоўнае, свята прынесла добры настрой і новыя сілыя на чарговы працоўны тыдзень, а таксама нарушыла зімовую цішыню вялікай вёскі.
Традыцыйна на свята прыязджаюць члены выканкама, старшыня раённай выканаўчай улады Аляксандр Іванавіч Булак і яго намеснік па сацыяльнай сферы Лідзія Вацехаўна Носуль.
В. ГУЛІДАВА. Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.