Пад Гроднам сёлета збілі ўжо другога зубра (фота). 21.by

Пад Гроднам сёлета збілі ўжо другога зубра (фота)

11.02.2019 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


autogrodno.by

Увечары 10 лютага бліз вёскі Стрыеўка пад Гроднам аўтамабіль збіў зубра. Як паведамляе autogrodno.by, каля 22-й гадзіны з жывёлай сутыкнуўся Opel Astra G універсал. Машына пры здарэнні пакамечыла капот і дах.

Паводле сведчанняў відавочцаў, жывёла заставалася жывой яшчэ а 9-й гадзіне раніцы панядзелка. 

"За ноч ён выкачаў вакол сябе цэлую пляцоўку. Верагодна, у яго былі пашкоджаныя ногі і ён не мог падняцца. Толькі да дзясятай раніцы прыехалі егеры, якія спынілі пакуты жывёлы. Затым зубра пагрузілі на пагрузчык", — кажа відавочца Ганна.

Дарэчы, папярэдняя аварыя з удзелам зубра адбылася каля Стрыеўкі сёлета ў студзені. Тады з жывёлай, унесенай у Чырвоную кнігу, сутыкнуліся два аўтамабілі. 

Побач з месцам аварый у СВК "Азёры" з 1999 года разводзяць зуброў. У пагалоўі налічваецца амаль 200 асобінаў. Усе жывёлы знаходзяцца на вольным выпасе. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
autogrodno.by Увечары 10 лютага бліз вёскі Стрыеўка пад Гроднам аўтамабіль збіў зубра. Як паведамляе autogrodno.by, каля 22-й гадзіны з жывёлай сутыкнуўся Opel Astra G універсал....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика