Пад Столінам перакуліўся аэраглісер — загінулі два чалавекі. 21.by

Пад Столінам перакуліўся аэраглісер — загінулі два чалавекі

12.02.2019 10:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З архіву БЕЛТА

11 лютага ў 14:58 столінскія ратавальнікі атрымалі з раённай лякарні паведамленне пра тое, што на Прыпяці каля вёскі Семігосцічы тонуць людзі, піша mchs.gov.by

На месца здарэння былі накіраваныя падраздзяленні МНС.

Выявілася, што аэраглісер перавозіў адпачывальнікаў на турыстычную базу. У ім было 11 чалавек — дзевяць кліентаў і два прадстаўнікі базы адпачынку. За 20 метраў ад берага аэраглісер перакуліўся і прабіў лёд, утварыўшы палонку 6-8 метраў у дыяметры. Пры гэтым пад лёлам апынуліся тры пасажыры, а на лёдзе — восем чалавек. 

Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў відавочцы і ўдзельнікі здарэння дасталі з вады двух чалавек. А трэці, 39-гадовы пасажыр, прапаў без вестак.

Медыкі хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць 46-гадовага мужчыны, выратаванага з вады. Яшчэ аднаго выратаванага, 38-гадовага мужчыну пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў даставілі ў лякарню. 

Работнікі ОСВОД вядуць пошукі чалавека, які застаўся пад вадой. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З архіву БЕЛТА 11 лютага ў 14:58 столінскія ратавальнікі атрымалі з раённай лякарні паведамленне пра тое, што на Прыпяці каля вёскі Семігосцічы тонуць людзі, піша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика