У Бярозе блогера пакаралі штрафам за тое, што не выдаліў відэаролік з інтэрнэту
12.02.2019 12:46
—
Разное
|
За невыкананне рашэння эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Такую пастанову прыняла 11 лютага суддзя Бярозаўскага раёна Алена Нямкова ў дачыненні да Кабанава паводле складзенай на яго адміністрацыйнай справы (ч. 3 арт. 24.10 КаАП). Нагадаем, што 14 верасня 2018 года суддзя эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Канстанцін Нікіцін абавязаў блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна абвергнуць свае выказванні, што прагучалі ў відэароліку “Свінец – Брэсту пісец”, а таксама выдаліць сам ролік з YouTube. Відэаролік быў прысвечаны будаўніцтву акумулятарнага завода каля Брэста і выклікаў негатыўныю рэакцыю ў адміністрацыі прадпрыемства “АйПауэр”, якое з’яўляецца ініцыятарам будоўлі. Кіраўніцтва “Ай Пауэр” звярнулася ў суд, каб прыцягнуць блогераў да адказнасці. Яшчэ падчас першага судовага пасяджэння ў Бярозе Аляксандр Кабанаў спрабаваў “Калі ў судзе заяўляюць, што любое рашэнне суда абавязковае да выканання грамадзянінам, тады пазбаўляйце мяне грамадзянства. Бо мне няма за што выбачацца і немагчыма выдаліць ролік, да якога я зараз не маю дачынення”, – пракаментаваў судовую пастанову Аляксандр Кабанаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За невыкананне рашэння эканамічнага суда Брэсцкай вобласці блогер Аляксандр Кабанаў мусіць сплаціць штраф памерам 20 базавых велічынь (510 рублёў). Такую...
|
|