Три тонны макулатуры собрал ученик СШ №1 г. Пружаны и получил смартфон
12.02.2019 18:52
—
Разное
|
Менавіта такога ганаровага звання быў удастоены вучань СШ № 1 Арцём Стэльмашук, які ў індывідуальным заліку стаў пераможцам традыцыйнага конкурсу па зборы макулатуры сярод устаноў адукацыі раёна. Хлопчык сабраў больш за 3 тоны другаснай сыравіны, апярэдзіўшы тры з паловай тысячы вучняў з усіх школ раёна, і быў узнагароджаны граматай і смартфонам «Redmi 6A». На наша пытанне, як атрымалася сабраць такую колькасць макулатуры, хлопчык шчыра адказаў: Прызнацца, думка пра тое, што сваім удзелам у конкурсе я ўскосна захаваў жыццё многім дрэвам, мяне вельмі цешыць. Лес — гэта галоўнае багацце нашай краіны, невыпадкова ж Белавежскую пушчу навукоўцы называюць «лёгкімі Еўропы». Больш збяром паперы — менш дрэў будзе высечана, а значыць, дыхаць бу-дзем чыстым паветрам. Калі не клапаціцца пра азеляненне наваколля, наша планета рызыкуе пераўтварыцца ў пустыню: з пакінутых без расліннасці тэрыторый знікаюць жывёлы, пазбавіўшыся абароны ад сонца, перасыхаюць вадаёмы. Усё гэта прыводзіць да прыродных катаклізмаў, ад якіх пакутуе ўсё жывое. Але ўсе мы разам можам паўплываць на сітуацыю. Усцешна, што зборы папяровых адходаў сёння рэгулярна праводзяцца па ўсім свеце, што дазваляе захоўваць прыродныя рэсурсы зямлі, а таксама абараняць навакольнае асяроддзе ад дадатковых забруджванняў. Мы павінны ўтрымліваць свой агульны дом — планету — у чысціні! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта такога ганаровага звання быў удастоены вучань СШ № 1 Арцём Стэльмашук, які ў індывідуальным заліку стаў пераможцам традыцыйнага конкурсу па зборы... |
|