Прэтэнзію адправілі. Праваўладальнікі песень Цоя чакаюць адказу ад Mark Formelle
13.02.2019 18:24
—
Разное
|
![]() markformelle.by Уладальнікі аўтарскіх правоў на песні Віктара Цоя адправілі кампаніі Mark Formelle прэтэнзію ў сувязі выпускам калекцыі адзення "Кино". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксандр Кузняцоў, дырэктар музычнага выдавецтва "Глорыя Медыя". Кампанія з'яўляецца партнёрам "Першага музычнага выдавецтва" і валодае выключнымі правамі на выкарыстанне песень Віктара Цоя і гурта "Кино" ў Беларусі. Кузняцоў: "Калі атрымаюць (Mark Formelle. — Еўрарадыё) гэты дакумент, то, напэўна, паспрабуюць з намі звязацца для ўрэгулявання пытання. Ёсць два варыянты: адзін варыянт — гэта дасудовае ўрэгуляванне адносін і другі варыянт — суд". Каб справа не дайшла да суда, Mark Formelle павінны зрабіць прапанову, якая задаволіць праваўладальнікаў песень Цоя. Па словах Аляксандра Кузняцова, гаворка ідзе пра грашовую кампенсацыю. Калекцыю з выявай Цоя і цытатамі з песень гурта "Кино" MF выпусціла на пачатку года. Еўрарадыё звязалася з бацькам Віктара Цоя, якому належаць правы на песні музыканта. Роберт Цой сказаў, што Mark Formelle не звярталася да яго па дазвол друкаваць партрэт сына на адзенні. У расійскім "Першым музычным выдавецтве", якое прадстаўляе інтарэсы нашчадкаў Віктара Цоя, паведамілі, што беларуская кампанія паўгода таму вяла з імі перамовы, але здзелка не была завершаная. Пры стварэнні калекцыі "Кино" Mark Formelle "выканала неабходныя юрыдычныя працэдуры па захаванні аўтарскіх правоў". Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе кампаніі на запыт Еўрарадыё пра тое, ці ўзгадніла MF выпуск адзення з выявай Віктара Цоя і цытатамі з яго песень з праваўладальнікамі. MF: "Што ж тычыцца прэтэнзій, якія ўзніклі да калекцыі, то мы даведаліся пра іх толькі са СМІ. На сувязь з нашай кампаніяй, за выключэннем журналістаў, ніхто не выходзіў. Калі да нас звернуцца па любых повадах, уключаючы пытанні захавання аўтарскага права, мы заўсёды адкрытыя да дыялогу". З адказу, які атрымала Еўрарадыё, не вынікае, што кампанія Mark Formelle заключыла дагавор на выкарыстанне выяў Віктара Цоя і радкоў з песень гурта "Кино" з уладальнікамі правоў. Але не вынікае і адваротнае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
markformelle.by Уладальнікі аўтарскіх правоў на песні Віктара Цоя адправілі кампаніі Mark Formelle прэтэнзію ў сувязі выпускам калекцыі адзення "Кино". Пра гэта Еўрарадыё...
|
|