«Мяккая беларусізацыя». Што беларусы твіцяць пра мову
21.02.2019 08:56
—
Разное
|
Мяккая беларусізацыя (с) Белсат
На працягу цэлага году Мы ўжо публікавалі падобны агляд А цяпер, спецыяльна да Дня роднай мовы, прапануем паглядзець, што пішуць беларусы пра родную (і не толькі) мову.
Пройдите также наш тест:
Пуцёўка ў беларускую Беларусь.
Выбраўся на пошту традыцыйна падпісаць матулю на "Народную Волю" і "Новы Час". Заходжу ў бліжэйшае паштовае аддзяленьне - і не пазнаю яго. Пад мінулае 60-годьдзе Салігорску там правялі рэканструкцыю, усе вакенцы працуюць, чэргаў ніякіх. Хаця раней там можна было састарэць у чарзе. - Добры вечар! У вас можна аформіць падпіску? - звяртаюся да вольнай касіркі. - Да, конечно! Название издания? - Народная Воля і Новы Час. - Оплата карточкой? - Карткай! - папраўляе яе старэйшая калега з касы побач і ўсьміхаецца мне. - Так, карткай. - К сожалению, с сегодняшнего дня уже недоступна подписка на январь. Только на февраль, март, апрель, май и июнь. - Люты, сакавік, красавік, травень і чэрвень. Каця, ну ты што, не беларуска, ці што?! Практыкуйся давай! - знову ўмешваецца ў наш дыялог касірка збоку. - Дык мо давайце я да вас у касу стану, вы папрактыкуецеся! - Ай, малады чалавек, у мяне з роднай мовай і так усё добра. Хай вунь моладзь практыкуецца! - Ваша фами... Вашае прозьвішча і адрас? - пытаецца Каця. - Калі ласка, да аплаты **р. Праверце, ці правільна ўпісаныя вашыя дадзеныя. - Так, усё выдатна! Дзякуй! Шчасьлівых сьвятаў! - І вам! Усяго добрага! Дзякуй што скарысталіся нашымі паслугамі. І выйшаў я з той БелПошты неслаба так прыхудзеўшы. Як бы пуцёўку ў тую сапраўдную, беларускую, Беларусь выграў. (с) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правілы жыцця беларусаў. Мова. |
|