Сення ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. 21.by

Сення ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы

21.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кожны народ мае хаця б адзiн генiяльны твор, i гэты твор — мова. З гэтым выказваннем нашага сучасніка Алеся Разанава нельга не пагадзiцца. Мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа. I ў гэтым свеце беларуская мова — мова нашай радзiмы, у якой ёсць рашучае цвёрдае слова «гонар», i мяккае, далiкатнае — «пяшчота», i добрае, заспакаяльнае — «спачуванне», i цёплае, ласкавае — «матуля»…
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 20 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.
У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.
У кожным куточку свету, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследваннях, нарэшце, у генах людзей, якiя праз дзесяцiгоддзi перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам.
Напярэдадні свята мы вырашылі даведацца ў дубровенцаў, як яны ставяцца да роднай мовы, ці чытаюць літаратуру альбо артыкулы на беларускай мове, а таксама правялі невялікі тэст, прапанаваўшы перакласці з беларускай на рускую мову некаторыя словы: 1.абкітоўка; 2.абліваха; 3.гламазда; 4.грымак; 5. дрындушка; 6.жычка; 7.дзяча; 8.звада; 9.разынкі; 10.тарпа. (Можаце і вы праверыць сябе, адказы у канцы артыкула.)
Гэтае невялікае даследванне паказала, што чытаць, пiсаць i думаць па-беларуску здольны кожны. Але выкарыстоўваюць гэтую магчымасць далека не ўсе. З кніг і газет выбіраюць рускамоўныя, але ж, калі гаворка заходзіла пра маленькую радзіму, усе цытавалі “ Мой родны кут, як ты мне мілы”.
Нашы землякі лічаць беларускую мову роднай, але прызнаваліся, што размаўляюць на так званай трасянцы: спалучэнні рускіх, беларускіх і мясцовых слоў і выразаў. Напэўна, сказваецца і знаходжанне побач мяжы з Расіяй, і былая глыбокая інтэграцыя Беларусі ў шматнацыянальны СССР. Таму і з прапанаваных слоў нашым субяседнікам былі зразумелыя так-сяк толькі тры: абліваха, дрындушка, тарпа.

Дубровно, дубровенский, аптека

Алена СЛАБАДСКАЯ, загадчыца аптэкі г.Дуброўна, (на здымку) запэўніла, што працаваць на беларускай мове яны змогуць, калі гэта будзе патрэбна наведвальнікам. Да таго ж некаторыя назвы лекавых траў сугучныя, такія як, напрыклад, жывакост (окопник).
Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету. Давайце і мы зробім усё, каб яна стала неабходнай нашым дзецям і унукам. Давайце прыслухаемся да прызыву Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.

 

Адказы: 1.замазка; 2.гололедица; 3.растяпа; 4.туман; 5.частушка; 6.красная ленточка; 7.ремень; 8.ссора; 9.изюм; 10.скирда.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны народ мае хаця б адзiн генiяльны твор, i гэты твор — мова. З гэтым выказваннем нашага сучасніка Алеся Разанава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика