Таццяна Карпенка вучыць дзетак любіць родную мову. 21.by

Таццяна Карпенка вучыць дзетак любіць родную мову

21.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Вывучаем мову ў гульні
Нікога не здзіўляе, што сучасныя дзеці могуць пахваліцца веданнем дзясяткаў слоў па-англійску. А па-беларуску?
Выхавальнік Шумілінскага ясляў-сада №2 Таццяна Віктараўна Карпенка імкнецца прывіваць сваім выхаванцам павагу да роднай мовы і лічыць, што дзеці праяўляюць цікаўнасць да беларускай мовы.
За шматгадовую працу ў гэтым накірунку ў педагога склалася сістэма работы. Яна выкарыстоўвае аўтарскую тэхналогію беларускамоўнага развіцця дашкольнікаў Н. С. Старажынскай.
Як расказвае Таццяна Віктараўна, кожны чацвер праходзіць дзень роднай мовы, на занятках па развіцці беларускага маўлення дзецям дэманструецца прыгажосць беларускай мовы, яе мілагучнасць і багацце. Беларуская мова гучыць ў групе кожны дзень. У розных відах дзіцячай дзейнасці актыўна выкарыстоўваецца ўключэнне рускай і беларускай моў.
Маленькія дзеці ўдзельнічаюць у простых карагодных гульнях “Адгадай, чый галасок?”, “Хто схаваўся?” і іншых. Дзецям падабаюцца такія народныя гульні як “Капялюш”, “Міхасік”, “Гарлачык”, яны лёгка запамінаюць новыя словы, разумеюць іх сэнс, засвойваюць асобныя выразы, песенькі, ахвотна карыстаюцца роднай мовай пасля. Вельмі прывабліваюць выхаванцаў гульні-драматызацыі па сюжэтах вершаў, народных казак, напісаных у форме дыялогу.
Для больш глыбокага знаёмства з вытокамі роднай спадчыны педагог арганізуе экскурсіі ў бібліятэку, Дом рамёстваў, гісторыка-краязнаўчы музей, дзе дзеці знаёмяцца з гісторыяй, традыцыямі, народнымі рамёствамі Беларусі, знакамітымі людзьмі роднага краю.
А яшчэ Таццяна Віктараўна ўпэўнена, што першыя педагогі для малых – гэта бацькі. Таму тата і мама павінны ствараць маўленчае асяроддзе, каб дзеці разумелі, што беларуская мова – гэта родная мова. Дзіця, якое з маленства гаворыць па-беларуску, шануе сваіх продкаў, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.
Таццяна БЕСАРАБСКАЯ, намеснік загадчыка Шумілінскага ясляў-сада №2.
Надрукавана ў №16 ад 22.02.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вывучаем мову ў гульні Нікога не здзіўляе, што сучасныя дзеці могуць пахваліцца веданнем дзясяткаў слоў па-англійску. А па-беларуску? Выхавальнік Шумілінскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика