Навучэнцы Магілёўскага дашкольнага цэнтра №8 чыталі вершы беларускіх класікаў
21.02.2019 19:26
—
Разное
|
Навіны Беларусі. Беларуская мова ўвесь дзень гучала ў Магілёўскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. З самага ранку бацькоў сустракалі выхавацелі і ўручалі невялікія буклеты з вершамі і парадамі, як важна прывіваць малым любоў да роднай мовы. Акрамя таго, для дзяцей правялі радыёхвілінкі. У кожнай групе гучалі беларускія вершы і казкі. А да Дня абаронцаў Айчыны маленькія магіляўчане падрыхтавалі вершы на роднай мове і творы беларускіх класікаў. У Магілёўскім дашкольным цэнтры №8 займаюцца звыш 300 дзяцей. Любоў да роднай мовы ў іх выхоўваюць з першых крокаў. Тут па-беларуску размаўляюць не толькі ў дзень роднай мовы, а і кожны чацвер. Падрабязна – у відэаматэрыяле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. Беларуская мова ўвесь дзень гучала ў Магілёўскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. З самага... |
|