Актуальны дыялог. У Барысаве праходзіць выстава-гутарка, прысвечаная праблеме абортаў
21.02.2019 22:00
—
Разное
|
Навіны Беларусі. У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы праходзіць традыцыйная лютаўская выстава-гутарка, прысвечаная праблеме абортаў, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ. Інфармацыйныя сустрэчы галоўным чынам арганізуюцца для падлеткаў і моладзі. Яны праводзяцца пераважна ў фармаце дыялога. Сярод спікераў – супрацоўнікі бібліятэкі, прадстаўнікі рэлігійных супольнасцяў і медыкі. Мерапрыемства праводзяць ужо восьмы год. На працягу месяца яго наведваюць каля тысячы чалавек – гэта дзевяцікласнікі сярэдніх школ горада, навучэнцы прафесійна-тэхнічных каледжаў і салдаты тэрміновай службы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы праходзіць традыцыйная лютаўская выстава-гутарка, прысвечаная праблеме абортаў, паведамілі ў... |
|