Любімыя фільмы на роднай мове. Праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пачынае сезон. 21.by

Любімыя фільмы на роднай мове. Праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пачынае сезон

21.02.2019 22:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навіны Беларусі. Яшчэ больш любімых замежных фільмаў на роднай мове. Знакавы праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пачынае трэці сезон пры падтрымцы Velсom, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

За мінулыя два гады больш за паўтысячы разоў кіно па-беларуску паглядзелі ў 20 гарадах краіны.

Алёна Сырова пра тых, хто дае беларускае гучанне шэдэўрам сусветнага кінематографу.


Адчуць сябе Мэры ці Джорджам з фільма «Гэта цудоўнае жыццё» і пераагучыць легендарную гісторыю ў той вечар на камернай сцэне Купалаўскага мог кожны. За намаганнямі аматараў уважліва назіралі прафесійныя акцёры.

Самыя розныя жанры – дзіцячая анімацыя, драмы, баевікі – фільмы для пераагучання «Кінаконг» выбірае самыя разнастайныя, абапіраючыся перш за ўсё на апытанні сярод гледачоў.




«Мой сябра жырафа», «Неверагодны містэр Фокс» – гэтыя фільмы на беларускай мове ўвайшлі ў топ-5 лідэраў мінскага кінапракату. А квіткі на некаторыя сеансы ў кінатэатрах Velcom cinema распрадавалі за лічаныя гадзіны.

Бліжэйшы беларускі ўікэнд нам прапануюць правесці за праглядам фільмаў-рэкардсменаў – «Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі», «Таемнае жыццё Уолтара Міці». Далей – болей. Планаў арганізатары, канешне, не раскрываюць, але зусім хутка на роднай мове пачуем Фрода і Гэндальфа, на вялікіх экранах будзем глядзець «Уладара пярсцёнкаў».

Падрабязна – у відэаматэрыяле






 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. Яшчэ больш любімых замежных фільмаў на роднай мове. Знакавы праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пачынае трэці сезон пры падтрымцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика