Узбагаціць сваю моўную скарбонку. Як прайшла дыктоўка па творах Якуба Коласа ў музеі беларускага песняра. 21.by

Узбагаціць сваю моўную скарбонку. Як прайшла дыктоўка па творах Якуба Коласа ў музеі беларускага песняра

21.02.2019 22:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навіны Беларусі.  Магчымасць узбагаціць сваю моўную скарбонку ў Дзень роднай мовы падараваў музей Якуба Коласа, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Усіх жадаючых запрасілі напісаць дыктоўку па творах беларускага песняра.

Вядома, што Колас і сам лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай літаратурнай мовы. Радкі з коласаускіх твораў узгадала і Яна Шыпко.

Канешне, яны адразу пазнаюць, адкуль гэты урывак. Зразумела – будучыя настаўнікі. Таму і вобраз Лабановіча з «На росстанях» такі блізкі, і радкі з дыктоўкі ўспрымаюцца з асаблівым пачуццём.





Творчая спадчына Коласа – сапраўдны літаратурны скарб. Па творах класіка можна вывучаць беларускую мову – такое ў іх багацце, разнастайнасць і сакавітасць роднага слова.

Колас і сам як носьбіт жывой гутарковай мовы, выпешчанай на народнай глебе, фальклор пачаў збіраць яшчэ з семнаццаці гадоў.

Здаецца, моцны талент і творчая энэргетыка Коласа паўплывалі і на яго малодшага брата. Міхась Міцкевіч нават у эміграцыі у ЗША клапаціўся аб беларускай мове і яе распаўсюджванні. Самаідэнтыфікацыі беларусаў і моўнаму пытанню прысвечаны шматлікія публікацыі.





На радзіму Марыя Міцкевіч прывезла унікальныя сшыткі – рукапісны пераклад Евангелля, зроблены Міхасём Міцкевічам з царкоўнаславянскай на беларускую мову. Убачыць рукапіс на свае вочы можна толькі сёння, але ж электронная версія ўжо даступная чытачам Нацыянальнай бібліятэкі.


Незалежна ад вынікаў дыктоўкі адзнакі «выдатна», без сумнення, заслугоўвае тое, з якім энтузіазмам моладзь адгукнулася на прапанову незвычайна адсвяткаваць Дзень роднай мовы. Тым часам арганізатары акцыі мяркуюць: тэндэнцыя, калі беларуская мова натуральна гучыць нават у штодзённым жыцці, будзе пашырацца. А гэта тое, аб чым калісьці марыў класік.

Падрабязна – у відэаматэрыяле



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі.  Магчымасць узбагаціць сваю моўную скарбонку ў Дзень роднай мовы падараваў музей Якуба Коласа, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика