У Бабруйску "хуткая" з парадзіхай трапіла ў ДТЗ, з машыны вылецела фельдшар. 21.by

У Бабруйску "хуткая" з парадзіхай трапіла ў ДТЗ, з машыны вылецела фельдшар

22.02.2019 09:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


komkur.info

У Бабруйску "хуткая" з парадзіхай трапіла ў ДТЗ. Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер на скрыжаванні Мінскай вуліцы і Георгіеўскага праспекта. Як інфармуе сайт komkur.info, сведкі кажуць, што "хуткая" ехала на чырвонае святло (праўда, з сірэнай). Адбылося сутыкненне з Ford Galaxy. Ад удара з машыны хуткай дапамогі праз лабавое шкло вылецела жанчына-фельдшар, кіроўцу заціснула ў салоне (яго вызвалялі ратавальнікі).

Паводле папярэдняй інфармацыі, парадзіха не пацярпела (аднак у сацсетках была інфармацыя, што жанчына атрымала траўму). Акрамя фельдшара і кіроўцы, пацярпела 53-гадовая пасажырка Ford Galaxy, у яе траўма галавы.

Як стала вядома, парадзіху везлі ў Асіповічаў у Бабруйскі радзільны дом.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
komkur.info У Бабруйску "хуткая" з парадзіхай трапіла ў ДТЗ. Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер на скрыжаванні Мінскай вуліцы і Георгіеўскага праспекта. Як інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика