У Бабруйску "хуткая" з парадзіхай трапіла ў ДТЗ, уначы нарадзіўся хлопчык
22.02.2019 11:35
—
Разное
|
![]() komkur.info У Бабруйску "хуткая" з парадзіхай трапіла ў ДТЗ. Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер на скрыжаванні Мінскай вуліцы і Георгіеўскага праспекта. Як інфармуе сайт , сведкі кажуць, што "хуткая" ехала на чырвонае святло (праўда, з сірэнай). Адбылося сутыкненне з Ford Galaxy. Ад удара з машыны хуткай дапамогі праз лабавое шкло вылецела 30-гадовая жанчына-фельчар, 43-гадовага кіроўцу заціснула ў салоне (яго вызвалялі ратавальнікі). Акрамя фельчара і кіроўцы, пацярпела 53-гадовая пасажырка Ford Galaxy, у яе траўма галавы. Як стала вядома, парадзіху везлі ў Асіповічаў у Бабруйскі радзільны дом. Яна не пацярпела. Уначы нарадзіўся хлопчык, дадае . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
komkur.info У Бабруйску "хуткая" з парадзіхай трапіла ў ДТЗ. Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер на скрыжаванні Мінскай вуліцы і Георгіеўскага праспекта. Як інфармуе... |
|