На пажары ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад загінула жанчына. 21.by

На пажары ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад загінула жанчына

23.02.2019 16:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

На пажары ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад загінула 43-гадовая жанчына. Як паведамляе мінскае гарадское ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося каля 1:00, у ноч на 23 лютага. Мінакі пабачылі дым з акна кватэры на 3-м паверсе дома па вуліцы Любімава і патэлефанавалі ў экстраную службу.

Выратавальнікам давялося ўскрываць дзверы ў кватэру, бо яны былі зачыненыя. У жылым пакоі знайшлі непрытомнага 46-гадовага гаспадара кватэры і перадалі яго медыкам. Пазней высветлілася, што мужчына атрымаў тэрмаінгаляцыйную траўму і быў у стане алкагольнага ап’янення.

На кухні, дзе і адбылося ўзгаранне, знайшлі труп жонкі гаспадара кватэры. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На пажары ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад загінула 43-гадовая жанчына. Як паведамляе мінскае гарадское ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося каля 1:00, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика