Святочным мерапрыемствам “Гімн роднай мове” завяршыўся тыдзень роднай мовы ў ДУА “СШ №1 г. Смаргоні”
27.02.2019
—
Разное
|
Увесці вучняў у атмасферу жывога беларускага слова, даць магчымасць убачыць яго прыгажосць і мілагучнасць, прывіць любоў да роднай мовы - задача кожнага настаўніка беларускай мовы. Пачынаць гэту нялёгкую працу неабходна з пачатковай школы. Родная мова павінна ўвайсці ў сэрцы нашых навучэнцаў з 1 верасня, калі мы пачынаем святкавваць Дзень беларускага пісьменства і друку.
Першы тыдзень верасня традыцыйна прысвечаны беларускаму роднаму слову. Гэта і займальныя гульні-віктарыны, конкурсы і літаратурныя чытанні, сустрэчы з паэтамі-землякамі. Школьнікі з задавальненнем наведвалі музеі-сядзібы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, дзе бліжэй дакрануліся да таямніц жыцця беларускіх класікаў. Прывіваецца любоў да роднай мовы на занятках клуба “Роднае слова”, дзе працуюць секцыі “Аматары беларускай паэзіі”, “Нашчадкі”. Апошнія гады ў краіне вельмі гучна адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята асабліва шануюць і ў нашай установе адукацыі. Святочным мерапрыемствам “Гімн роднай мове” завяршыўся тыдзень роднай мовы. Прыгожа гучала беларускае слова з вуснаў удзельнікаў свята. Звонкія радкі класікаў беларускай літаратуры і сучасных паэтаў не пакінулі абыякавымі слухачоў, а выкананне беларускіх песень зачаравала сваёй мілагучнасцю і чысцінёй. Яскравым элементам свята было выступленне чэрлідынга “Мы любім Беларусь” . Мерапрыемства садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, пачуцця п Марына КУЗЬМІЧ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “СШ №1 г. Смаргоні”. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочным мерапрыемствам “Гімн роднай мове” завяршыўся тыдзень роднай мовы ў ДУА “СШ №1 г. Смаргоні” Увесці вучняў у атмасферу жывога беларускага слова, даць магчымасць убачыць яго прыгажосць і мілагучнасць, прывіць любоў да роднай мовы - задача кожнага...
|
|