Погляд праз аб’ектыў. Ясень. 21.by

Погляд праз аб’ектыў. Ясень

28.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аграгарадок ЯСЕНЬ

Вядомы з ХVІ стагоддзя як шляхецкае сяло, але наяўнасць старажытных курганоў вакол паселішча гаворыць пра больш даўнюю яго гісторыю. На думку вучоных, магільнік належаў дрыгавічам, адносіцца да ХІ-ХІІІ стагоддзяў. У 1570 годзе была царква. У 1581 г. сяло ў складзе прыватнага маёнтка Глуск Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства ВКЛ. У 1829 г. прыхаджанамі была пабудавана Уздзвіжанская драўляная праваслаўная царква. У сярэдзіне ХІХ ст. вёскай валодаў памешчык Лойка. У 1897 г. працавалі царква, хлебазапасны магазін, вінная лаўка, млын. Калектывізацыя пачалася з 1929 года. У сярэдзіне 30-х гадоў адчыніла свае дзверы бальніца. У маі 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі больш за 200 жыхароў, спалілі дамы, хату-чытальню і бальніцу.

З 1954 года — цэнтр сельсавета. Тут знаходзяцца вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, дзіцячы сацыяльны прытулак, 2 магазіны — Глускага райста і ПГУП “Гелинген-торг”, аддзяленне сувязі, амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, аб’екты ААТ “Ясень-АГРА”, Дом культуры, бібліятэка, кацельня УКП ЖКГ, праваслаўная царква ў імя Пятра і Паўла.

Утрымліваецца 161 прыватная гаспадарка, пражывае 413 чалавек, з іх 67 непаўналетніх,  244 працаздольных, 101 пажылы, 56 адзінока пражываючых, 3 інваліды, 12 шматдзетных сямей,  1 воін-афганец. Працуюць 2 індывідуальныя прадпрымальнікі і фермерская гаспадарка “Садовае”.


Будынак мясцовага Дома культуры размешчаны ў цэнтры аграгарадка і амаль паўстагоддзя запрашае да сябе ясенцаў для змястоўнага баўлення вольнага часу. Утульны, прасторны. Ёсць сучасная глядзельная зала, танцпляцоўка. Акрамя гэтага, тут знаходзяцца сельвыканкам і аддзяленне сувязі.





Мясцовая амбулаторыя была ўведзена ў строй 60 гадоў таму. Палову з іх працуе ў ёй Раіса Альховік. Наогул жа медыцынскі стаж жанчыны — 43 гады. Зараз шчыруе  медсястрой агульнай практыкі і абслугоўвае не толькі аграгарадок, але і навакольныя вёскі, што ўваходзяць у Ясенскі сельсавет. А яшчэ на яе ўскладзены абавязкі па продажы лякарстваў. Дарэчы, некалькі разоў на тыдзень выязджае ў Карытнае, жыхары якога таксама зацікаўлены ў аптэчнай прадукцыі.



Газаразмеркавальная станцыя стаіць непадалёк ад трасы Гомель-Мінск. Была ўведзена ў строй у сярэдзіне 90-х гадоў. Да прыроднага блакітнага паліва падключаны жылыя дамы па вуліцах Маладзёжнай, Школьнай, часткова — Шасейнай і Садовай. Вузлы і сістэмы ГРС абслугоўваюць мясцовыя жыхары.



Сяргей Мартыненкаў і Віктар Калеснікаў — суседзі. Прычым жывуць у адным доме, разлічаным на 2 кватэры. Першы працуе рабочым кацельні УКП ЖКГ, другі — загадчыкам склада “Ясень-АГРА”. Пры сустрэчы ім ёсць што абмеркаваць.



Паштовае аддзяленне ў невялікіх аграгарадках, дзе няма ашчадных кас, аказвае насельніцтву некаторыя банкаўскія паслугі. Утрымальнікі плацёжных картак могуць зняць наяўныя грошы, аплаціць розныя тавары, паглядзець рэштку грашовых сродкаў. А тыя, у каго на руках карткі Белгазпрамбанка, “Приорбанка”, МТБанка, — папоўніць рахункі.



82-гадовы Веніямін Гусанін прыехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Ясень больш за 30 гадоў таму з далёкай Сібіры. Працаваў у калгасе імя Леніна. Некалькі гадоў назад яго абралі старастам. Вольны час бавіць актыўна — нядаўна набыў новенькі веласіпед, ды які! Трохколавы! “Кіраваць ім патрэбна яшчэ ўмець, — гаворыць гаспадар транспартнага сродку. — Прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, і ў выніку асвоіў ваджэнне на выдатна. Калі што — звяртайцеся, навучу”.



Дзіцячы сацыяльны прытулак існуе амаль 20 гадоў. Разлічаны на 14 выхаванцаў. Зараз тут 5 дзяцей. Трое з іх наведваюць школу, двое — садок. Увесь гэты час кіруе прытулкам Алена Хроп (на здымку).





Гандлёвыя кропкі Глускага райста і ПГУП “Гелинген-торг” размясціліся побач, што, безумоўна, стварае канкурэнцыю. Але мясцовым жыхарам гэта толькі на карысць. Калі ў адным магазіне не стае якога-небудзь тавару, то яго можна набыць у суседнім. I, магчыма, больш танна.









 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аграгарадок ЯСЕНЬ Вядомы з ХVІ стагоддзя як шляхецкае сяло, але наяўнасць старажытных курганоў вакол паселішча гаворыць пра больш даўнюю яго гісторыю. На думку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика