У Гродне затрымалі п'янага кіроўцу з 8-разовым перавышэннем нормы
01.03.2019 15:42
—
Разное
|
pixabay.com Жыхары Гродна дапамаглі праваахоўнікам затрымаць двух нецвярозых кіроўцаў, паведамляе 28 лютага на вуліцы Магістральнай кіроўца "Доджа" на пачатку адзінаццатай пабачыў, як грузавы "ГАЗ" віляў па праезнай частцы. Машына везла тавар з вуліцы Карскага ў краму на вуліцу Кабяка. Перад кальцавой развязкай кіроўца "Доджа" спыніўся побач з аўтафургонам, адчыніў дзверы і зразумеў, што за рулём п'яны. Тады ён заглушыў рухавік і забраў у кіроўцы ключ ад замка запальвання. Кіроўца грузавіка заявіў, што гарэлку піў напярэдадні. Пры гэтым ўтрыманне алкаголю ў яго амаль у восем разоў перавысіла гранічна дапушчальную норму. Яшчэ аднаго п'янага кіроўцу затрымалі а шостай гадзіне раніцы 1 сакавіка. Пра юнака на "Фальксвагене" паведамілі ў ДАІ відавочцы. Хлопец выпіў піва і ехаў да сястры пераначаваць. На вуліцы Брыкеля яго спыніў нарад ДПС. Утрыманне алкаголю ў кіроўцы перавышала норму больш як у чатыры разы. Хлопец атрымаў права кіравання крыху больш за год таму, але на бліжэйшыя тры гады застанецца без іх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Жыхары Гродна дапамаглі праваахоўнікам затрымаць двух нецвярозых кіроўцаў, паведамляе gaigrodno.by. 28 лютага на вуліцы Магістральнай кіроўца "Доджа" на пачатку... |
|