Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць
04.03.2019
—
Разное
|
Адзіны дзень інфармавання на тэму “Ганаровае званне – абаронца Айчыны” 28 лютага прайшоў для навучэнцаў Залескага яслі-сада – сярэдняй школы. У гісторыі нашай краіны адной з яркіх дат застаецца 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Як ні ў гэты перыяд і, тым больш, у Год малой мадзімы, весці размову з вучнямі па дадзенай тэматыцы?
У фармаце ток-шоу былі абмеркаваны наступныя матэрыялы: “Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь”, “Афганістан: незабытая вайна“, “Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў”. Вучні разважалі пра гонар за сваю краіну, патрыятызм, грамадзянскасць, сувязь пакаленняў, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, салдацкую доблесць, гатоўнасць да выканання грамадзянскага і канстытуцыйнага абавязку па абароне Радзімы, забеспячэнні бяспекі. Ганаровым госцем падчас мерапрыемства стаў Генадзь Іванавіч Гайваронцаў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”. Генадзь Іванавіч зацікавіў вучняў аповедам пра баявыя дзеянні на Смаргоншчыне ў розныя гісторычныя перыяды, аб удзеле ваеннаслужачых са Смаргоні ў ваенна-стратэгічнай аперацыі “Анадыр”, якая праводзілася савецкімі войскамі на Кубе, аб сваім салдацкім лесе. Вучні з задавальненнем задавалі свае пытанні госцю. Іх цікавіла забеспячэнне ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах, прызыўная кампанія ў Смаргонскім раёне, з’яўленне новага элітнага падраздзялення – першай роты інфармацыйных тэхналогій. Удзельнікі сустрэчы выказалі жаданне бачыць нашу краіну моцнай і квітнеючай дзяржавай без войнаў, без насілля, а таксама перакананне, што і ад іх саміх, і ад усіх людзей на зямлі залежыць будучыня нашай планеты ў цэлым. Вучні вельмі ўдзячны Генаддзю Іванавічу за шчырую размову, змястоўныя адказы на іх пытанні. Толькі пры асабістых сустрэчах з сапраўднымі патрыётамі, людзьмі, неабыякавымі да гісторыі сваёй малой радзімы, зацікаўленымі ў шанаванні памяці загінуўшых воінаў, такімі, як Гайваронцаў Г.І., нашы дзеці будуць імкнуцца стаць актыўнымі грамадзянамі, патрыётамі сваёй Радзімы! Наталля ГАРБАЧОВА, класны кіраўнік 9 класа Залескага яслі-сада – сярэдняй школы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзіны дзень інфармавання на тэму “Ганаровае званне – абаронца Айчыны” 28 лютага прайшоў для навучэнцаў Залескага яслі-сада – сярэдняй школы. У гісторыі нашай... |
|