5 сакавіка ў 16:45 ратавальнікам паведамілі пра трох чалавек, якія праваліліся пад лёд. Здарэнне адбылося на Чырвонаслабодскiм вадасховішчы каля вёскі Смолічы Капыльскага раёна.
Яшчэ да прыбыцця ратавальнікі відавочцы выцягнулі з вады 73-гадовага мужчыну. Пры дапамозе вяроўкі і ратавальнага круга супрацоўнікі МНС выратавалі 69-і 62-гадовага мужчын.
Выратаваных перадалі лекарам хуткай медыцынскай дапамогі, а потым шпіталізавалі ў Капыльскую цэнтральную раённую лякарню.
minobl.mchs.gov.by 5 сакавіка ў 16:45 ратавальнікам паведамілі пра трох чалавек, якія праваліліся пад лёд. Здарэнне адбылося на Чырвонаслабодскiм вадасховішчы каля вёскі...