Краму разліўнога піва ў Мінску абакраў былы работнік
06.03.2019 11:46
—
Разное
|
pixabay.com Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска раскрылі крадзеж грошай з крамы разліўнога піва, Як высветлілі праваахоўнікі, крадзеж учыніў былы супрацоўнік крамы — 29-гадовы непрацуючы мінчук. Пры звальненні ён пакінуў сабе дублікат ключа ад крампамяшкання. Пасля закрыцця крамы мужчына патаемна забраўся ў яе і забраў 500 рублёў. Пазней зламыснік патлумачыў, што яму трэба было аплачваць крэдыт, а стабільнага даходу ён не меў, бо сядзеў без працы. Мінчук прызнаўся, што і раней таксама краў грошы з крамы. Агульная сума скрадзенага склала больш за 700 рублёў. Да крымінальнай адказнасці мужчына раней не прыцягваўся. На яго пачалі крымінальную справу за крадзеж. Мінчуку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска раскрылі крадзеж грошай з крамы разліўнога піва, паведамляе guvd.gov.by. Як высветлілі...
|
|