Прэзідэнт Беларусі 1 сакавіка сустрэўся з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. Удзельнікамі ‘‘Вялікай размовы” сталі больш за 200 чалавек. У іх ліку журналісты, палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў і канфесій.
Амаль сем з паловай гадзін доўжылася сустрэча. Кіраўнік дзяржавы адказаў на некалькі дзясяткаў пытанняў шырокага спектра. Падрабязна акрэсліў прыярытэты ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі, пракаменціраваў узаемаадносіны з Расіяй, Кітаем, краінамі СНД і іншымі дзяржавамі. Удзельнікі размовы выступалі з ініцыятывамі, выказвалі свой пункт гледжання, дыскутавалі з кіраўніком дзяржавы. Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, усё, што прагучала на сустрэчы, стане асновай для падрыхтоўкі важнай для краіны падзеі — штогадовага Паслання Прэзідэнта народу і парламенту.
Адносіны Беларусі і Расіі Наконт узаемаадносін Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краінам неабходна быць разам. Яны не толькі родныя, але і эканамічна звязаны. Пры гэтым у Расіі і яе лідара няма намераў “заглынуць” Беларусь. Прэзідэнт адзначыў, што пасля распаду Савецкага Саюза вырасла не адно пакаленне, якое прывыкла жыць у незалежнай дзяржаве. І калі вынесці пытанне на рэферэндум у Беларусі аб аб’яднанні дзвюх краін, 90 працэнтаў прагаласуюць супраць. Не таму, што грамадства так настроена. І старэйшае пакаленне зразумела, што мы можам жыць і супрацоўнічаць у іншай форме, як родныя і блізкія. Беларусы хочуць быць з Расіяй, але жыць у сваёй кватэры. Аднак, на жаль, расійскі бок не заўсёды гатовы прытрымлівацца прынцыпу раўнапраўя ў пабудове саюзніцкіх адносін, як заўважыў беларускі лідар. Таму лічыць неабходным перш за ўсё наладзіць больш эфектыўную работу краін у рамках Саюзнай дзяржавы.
Кіраўніцтву Расіі трэба спыніць лабіраваць алігархічныя кланы, якія блакіруюць пастаўкі беларускай прадукцыі. Беларусь экспартуе суседзям самую лепшую харчовую прадукцыю. Ва ўсіх дакументах прадугле- джана, што ў нас агульны рынак, можна свабодна гандляваць. Аднак не атрымліваецца. Як падкрэсліў Прэзідэнт, ён часта заўважае кіраўніцтву Расіі, што калі іх вытворцы дасягнуць беларускага ўзроўню чысціні сельгаспрадукцыі, стануць шчаслівымі людзьмі. Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, цяпер цалкам закрыты для пастаўкі на расійскі рынак адзінаццаць малочных прадпрыемстваў і сем дзяржаўных мясакамбінатаў. Трынаццаць малочных камбінатаў закрыты часткова.
Прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы ніколі не былі і не будуць нахлебнікамі. Паводле яго слоў, Расія выдала Беларусі крэдыт на будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад 4,8 працэнта, а В'етнаму і Арменіі — менш за 3 працэнты. ‘‘Чаму? — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. — Вось нядаўна мы вярнулі Грэфу (старшыня праўлення Ашчаднага банка Расіі. — Заўвага БЕЛТА) крэдыт, які выдалі пад паручальніцтва ‘‘Беларуськалія’’ пад 9 працэнтаў на суму амаль $600 млн. Мы спрабавалі дамовіцца: час прайшоў, працэнты ўпалі. Давайце дамовімся на тых умовах, як нам ‘‘ворагі’’ нашы заходнія крэдыты выдаюць — пад 2 працэнты, або КНР — таксама пад 2 працэнты. Нам адмовілі, тады я даручыў ураду неадкладна адшукаць сродкі, аж да золатавалютных рэзерваў, і вярнуць банку гэтыя грошы’’.
Кітай — партнёр і сябар Адказваючы на пытанне журналісткі, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў, што Кітай — надзейны партнёр, які заўсёды падставіць плячо Беларусі. Падтрымка ўзаемная. Прэзідэнт звярнуў увагу на развіццё эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж двума краінамі. Не было пытання, якое б не дапамог вырашыць кітайскі бок.
У якасці прыкладу прывёў праблему, якая ўзнікла з пастаўкай прадукцыі ў Расію. Аднойчы падзяліўся ёй з Кітаем. Цяпер гэта краіна закупляе беларускія прадукты харчавання ў вялізнай колькасці, такім чынам дапамагае беларусам з рынкам збыту. Ёсць поезд, які курсіруе паміж Кітаем і Заходняй Еўропай праз Беларусь. На зваротным шляху загружаюць сельскагаспадарчую прадукцыю. Як звярнуў увагу Прэзідэнт, раней наша краіна ў высокай ступені залежала ад расійскага рынку, цяпер жа за кошт Кітая і іншых краін мае формулу бяспекі экспартаарыентаванай (30х30х30).
Расказаў Аляксандр Лукашэнка і аб інвестыцыйным супрацоўніцтве з Кітаем, які пабудаваў у Беларусі электрастанцыі, адна з якіх пад Віцебскам. Кітайскі бок таксама дапамог Беларусі мадэрнізаваць многія ЦЭЦ, прадпрыемствы, у тым ліку ў Светлагорску па выпуску цэлюлозы. Разам з кітайскімі спецыялістамі мы пачалі вытворчасць ракетнай устаноўкі ‘‘Паланэз’’. Нават у дробязях: аўтамабілі для арміі, гуманітарная дапамога, у будаўніцтве жылля — грант выдзелілі ў памеры звыш 200 мільёнаў долараў. На парадку дня спартыўныя аб'екты — стадыён, басейн.
Звяртаючыся да прадстаўнікоў кітайскага боку, Аляксандр Лукашэнка заўважыў: “Вы павінны ведаць, што беларусы ў даўгу не застануцца. Вы — надзейны партнёр, які па любым пытанні падстаўляў нам плячо. Мы гэтак жа будзем ставіцца да вашай краіны. Тут у вас сябры”.
Унутраная палітыка Як адзначыў Прэзідэнт краіны, зроблена шмат, каб чалавек мог варушыцца, зарабляць для сябе і сваёй сям'і. Стварылі ўсе ўмовы, пачынаючы ад дробнага прадпрымальніцтва да ІТ.
“Цяжка знайсці такую краіну, якая прадаставіла б столькі свабод для прадпрымальніцтва, — заўважыў Прэзідэнт. — На працягу дня зарэгістраваўся і ідзі працуй. Яшчэ не было скарг наконт бюракратызму". Разам з тым, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у беларуса павінна прачынацца прадпрымальніцкая жылка.
Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму развіцця Оршы і Аршанскага раёна. “Нас непакояць сёння не столькі Мінск і абласныя цэнтры па занятасці, працаўладкаванні, нават па даходах насельніцтва... А вось гэтыя гарады, буйныя, прыкладна з колькасцю 100 тысяч чалавек, дзе назбіраліся праблемы. Гэта велізарная колькасць насельніцтва, ім трэба дапамагаць. Таму вырашана стварыць такі праект на прыкладзе Оршы — тыповага сярэдняга горада, — сказаў Прэзідэнт. — Выйшлі на адзіны ўзор, мы яго цяпер апрабоўваем у Оршы. Пачалася работа ў Барысаве. У Баранавічах, Маладзечне і г.д. пэўныя праблемы, няхай не такія, але існуюць. Мы хочам апрабаваць той шлях, па якім пойдуць такія гарады”.
Кіраўнік дзяржавы выказаўся і наконт скарачэння будаўніцтва жылля ў Мінску і развіцця гарадоў-спадарожнікаў. Сёлета і ў наступным годзе гэтаму будзе надавацца больш увагі.
Тэма сямейнага капіталу нядаўна абмяркоўвалася на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, узнялі яе і падчас “Вялікай размовы”. “Рамкі сямейнага капіталу будуць пашыраны. Яго змогуць выкарыстоўваць не толькі на здароўе дзіцяці, яго адукацыю”.
Выбары У сакавіку-красавіку будзе прынята рашэнне па тэрмінах правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, паведаміў кіраўнік дзяржавы. “Я вам клянуся: нават калі сітуацыя будзе вельмі цяжкая, я ніколі не буду маніпуляваць грамадскай думкай, каб падбіраць нейкі момант і прапіхнуць сябе ва ўладу”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым адзначыў, што выбарчыя кампаніі будуць праведзены ў бліжэйшыя два гады.
Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, гэтыя важныя палітычныя падзеі стануць іспытам не толькі для яго. “Усе будзем здаваць экзамен і перад народам даваць справаздачу”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У Прэзідэнта ёсць падставы быць упэўненым, што ўлада вытрымае гэты экзамен годна. Галоўнае, па-дзелавому правесці гэтыя кампаніі. Паабяцаў, што ўсё будзе сумленна і канкурэнтна. “Але калі нехта з палітыкаў зробіць стаўку на разбурэнне краіны і стабільнасці, якая ёсць, я адкажу”.
Падтрымка сям’і У Беларусі прымуць беспрэцэдэнтныя меры па падтрымцы сям'і. Галоўнае — гэта жыллё. Калі трэцяе дзіця нарадзілася, ты ўмоўна атрымліваеш бясплатна кватэру ад дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка лічыць шматдзетную сям'ю адзіным выратаваннем для народа, асабліва ў святле тэндэнцыі скарачэння нараджальнасці, што захапіла ўсю Еўропу. Нават у шматнацыянальнай Расіі, дзе моцныя традыцыі шматдзетных сем'яў у розных народнасцей, такая тэндэнцыя прасочваецца.
Пры гэтым Прэзідэнт са шкадаваннем адзначыў, што знайсці сапраўдных мужчын у Беларусі нашым жанчынам не так проста. “З мужыкамі, вядома, бяда”, — прызнаў Аляксандр Лукашэнка, спаслаўшыся на вялікую колькасць тых, хто мае адтэрміноўку ад арміі.
Прэзідэнт Беларусі 1 сакавіка сустрэўся з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. Удзельнікамі ‘‘Вялікай размовы”...