Со второй субботы марта начинается весенний сезон охоты на птичью дичь. 21.by

Со второй субботы марта начинается весенний сезон охоты на птичью дичь

06.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асаблівасці веснавога палявання
З другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая пачынаецца вясенні сезон палявання на птушыную дзічыну. Дазваляецца ружэйнае паляванне на пралётных гусяў: шэрую, белалобую, гуменніка, канадскую казарку, а таксама на самцоў (качараў) качак: крыжанкі, свіязі, гогаля, шыроканоскі, чырвонагаловай і чубатай чэрнеці, чырка-свістунка і траскунка, качкі шэрай.
Паляванне на гусяў і сезонных качак дазваляецца ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 12 да 18 гадзін. Дазволеныя спосабы палявання на гусяў – ружэйны з засады толькі са скрадка або з засады з выкарыстаннем маскіровачнага халата і толькі з закліканнем з дапамогай вабіка і падсаднога гусака (гусяў), і (або) профіляў, і (або) пудзілаў гусака, на качараў качак – ружэйны з засады толькі са скрадка або з выкарыстаннем маскіровачнага халата і толькі з закліканнем з дапамогай падсадной качкі (качак) і (або) пудзіла і вабіка. Дапускаецца прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў з дробам. Для вышуку і падачы здабычы дзічыны можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак: тэр’ераў, такс, выжлаў (легавые – рус.), спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.
Дзмітрый Маргаўцоў, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №19 ад 07.03.2-19 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асаблівасці веснавога палявання З другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая пачынаецца вясенні сезон палявання на птушыную дзічыну. Дазваляецца ружэйнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика