На Дзень абаронцы Айчыны мужчына скраў пустыя скрынкі ад мабільных тэлефонаў. 21.by

На Дзень абаронцы Айчыны мужчына скраў пустыя скрынкі ад мабільных тэлефонаў

06.03.2019 17:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З архіву tvc.ru

На Дзень абаронцы Айчыны мужчына скраў пустыя скрынкі ад мабільных тэлефонаў. Здарэнне адбылося ў Мсціславе. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, уначы 23 лютага 44-гадовы мясцовы жыхар разбіў акно ў гандлёвым павільёне і праз яго патрапіў у памяшканне. Спрацавала сігналізацыя. Спяшаючыся, мужчына схапіў дзясятак скрынак і ўцёк. Аднак мабільных тэлефонаў у іх не аказалася. Там былі толькі падзарадкі і дакументы.

Праз некалькі дзён зламысніка затрымалі, у дачыненні яго распачалі крымінальную справу, ён знаходзіцца пад вартай. Раней яго восем разоў прыцягвалі да адказнасці за здзяйсненне аналагічных злачынстваў. Таксама высветлілася, што ў пачатку мінулага года мужчына ўдзельнічаў у яшчэ адным крадзяжы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З архіву tvc.ru На Дзень абаронцы Айчыны мужчына скраў пустыя скрынкі ад мабільных тэлефонаў. Здарэнне адбылося ў Мсціславе. Як інфармуе прэс-служба Следчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика