На выходныя захаваецца парывісты вецер. 21.by

На выходныя захаваецца парывісты вецер

07.03.2019 13:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

8 сакавіка ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет

Месцамі чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Вецер будзе паўднёва-заходні: уначы парывісты, зранку і ўдзень моцны парывісты. 

Уначы будзе 2-8 градусаў цяпла, удзень чакаецца ад 8 да 13 вышэй за нуль, па поўдні да 14-15 са знакам "плюс".

9 сакавіка месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўночным усходзе краіны — моцны. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 0 да +5, удзень падымецца да 3-10 цяпла.

10 сакавіка часам будуць ападкі — дождж і мокры снег. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці, парывісты, зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны — моцны парывісты. 

Уначы чакаецца 0...+5, удзень будзе 2-9 са знакам "плюс".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 8 сакавіка ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.  Месцамі чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика