Сямігадовая школьніца ў Гродне пацярпела ў аварыі з удзелам таксоўкі (відэа). 21.by

Сямігадовая школьніца ў Гродне пацярпела ў аварыі з удзелам таксоўкі (відэа)

08.03.2019 17:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


gaigrodno.by

Аўтааварыя з удзелам двух аўтамабіляў "Рэно" адбылася ў Гродне на плошчы Дзекабрыстаў 7 сакавіка каля 18-й гадзіны, паведамляе gaigrodno.by.
 
35-гадовы таксовец, які ехаў па плошчы з боку вуліцы Лізы Чайкінай, праігнараваў дарожны знак "Саступіць дарогу" і стукнуўся ў аўтамабіль, які ехаў з правага боку па галоўнай дарозе з вуліцы Сакалоўскага.

Падчас ДТЗ у таксоўцы былі чатыры пасажыры. Дваіх з іх давялося шпіталізаваць з траўмамі, у тым ліку 7-гадовую школьніцу. Пасажыры на заднім сядзенні таксоўкі не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. 

Дарэчы, сам таксовец раней прыцягваўся да адказнасці 34 разы. Зусім нядаўна на яго пачалі адміністрацыйны працэс за тое, што ўчыніў ДТЗ і ўцёк з месца здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gaigrodno.by Аўтааварыя з удзелам двух аўтамабіляў "Рэно" адбылася ў Гродне на плошчы Дзекабрыстаў 7 сакавіка каля 18-й гадзіны, паведамляе gaigrodno.by.   35-гадовы таксовец,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика