Кобрынскія ратавальнікі ліквідавалі пажар у драўлянай царкве XVIII стагоддзя
11.03.2019 09:23
—
Разное
|
brest.mchs.gov.by 10 сакавіка ў 12:45 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у царкве ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна, Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі пабачылі, што з-пад даху царквы ідзе дым, знутры яна гарыць. Дзверы будынка былі адчыненыя. Настаяцель распавёў, што пра пажар яму паведамілі мясцовыя жыхары. Трапіць у будынак не атрымалася — перашкодзіў шчыльны дым і высокая тэмпература. Свята-Дзімітраўская царква ў вёсцы Лелікава — драўляны будынак XVIII стагоддзя. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць. Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём знішчаны дах на плошчы 75 квадратныя метры, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Пацярпелых пры здарэнні няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mchs.gov.by 10 сакавіка ў 12:45 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у царкве ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна, інфармуе прэс-служба МНС. Прыбыўшы на месца...
|
|