Мужчына, які патануў у Свіслачы, напярэдадні звяртаўся да медыкаў
11.03.2019 16:08
—
Разное
|
![]() МНС Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнта з мужчынам, які патануў у Свіслачы каля станцыі метро "Першамайская". Як Новыя падрабязнасці здарэння паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Паводле яе, маладая пара гуляючы па вуліцы Кастрычніцкай уздоўж Свіслачы пабачыла мужчыну, які стаяў ля краю набярэжнай. Прайшоўшы далей, яны пачулі гук, быццам нехта зваліўся ў ваду. Падышоўшы да берага, маладыя людзі пабачылі, што ў рацэ тоне мужчына. Яны спрабавалі клікаць яго, працягвалі рукі, але мужчына не рэагаваў. Маладыя людзі выклікалі ратавальнікаў. Калі тыя дасталі мужчыну з вады, медыка канстатавалі ягоную смерць. Як высветлілі праваахоўнікі, напярэдадні гэтых падзеяў 32-гадовы мужчына звяртаўся ў лякарню са скаргамі на агульную слабасць. Пасля меддапамогі ён самавольна пакінуў прыёмнае аддзяленне лякарню, адмовіўшыся ад дадатковага абследавання. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі мінчука. Следчыя высветлілі асобу загінулага. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МНС Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнта з мужчынам, які патануў у Свіслачы каля станцыі метро "Першамайская". Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося... |
|