Пад Гомелем "Лада" ўрэзалася ў маршрутку, загінуў чалавек
12.03.2019 10:06
—
Разное
|
УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Страшная аварыя адбылася ўвечары 11 сакавіка каля вёскі Прыбор у Гомельскім раёне, піша 46-гадовы кіроўца "ВАЗ-2110" ехаў з боку Рэчыцы ў напрамку Гомеля. Мужчына не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Потым у некіраваным заносе аўтамабіль выкінула назад на сваю паласу руху, дзе ён урэзаўся ў маршрутку Mercedes Sprinter, у якой 45-гадовы кіроўца вёз пасажыраў па маршруце "Гомель-Рэчыца". Ад моцнага ўдару кіроўцу легкавушкі заціснула ў аўто. Ратавальнікі вызвалілі яго пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, але медыкі канстатавалі смерць мужчыны. У маршрутцы падчас ДТЗ было 17 пасажыраў. Дапамога медыкаў спатрэбілася траім. У Гомельскую абласную клініку даставілі 30-гадовую жанчыну, якая ехала ў легкавіку, а таксама дваіх пасажыраў мікрааўтобуса — 30-гадовую жанчыну і 54-гадовага мужчыну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Страшная аварыя адбылася ўвечары 11 сакавіка каля вёскі Прыбор у Гомельскім раёне, піша progomel.by. 46-гадовы кіроўца "ВАЗ-2110" ехаў з...
|
|