Весяліліся, спявалі і рупліўцаў услаўлялі…. 21.by

Весяліліся, спявалі і рупліўцаў услаўлялі…

12.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:












Музыка і спевы, звонкі смех і пах бліноў з шашлыкамі разносіўся ў мінулы чацвер па галоўнай плошчы горада, дзе размясціліся падвор’і сельсаветаў і сельгаспрадпрыемстваў.
Ужо з самай раніцы на плошчы актыўна рыхтаваліся да сустрэчы гасцей — адны ўпрыгожвалі свае імправізаваныя ся­дзібы, другія расстаўлялі на стол розныя прысмакі, трэція настройвалі гармонікі і распява­ліся… У афармленні падвор’яў удзельнічалі работнікі практычна ўсіх арганізацый, размешчаных на тэрыторыі кожнага з сельсаветаў: сельвыканкамаў, сельгаспрадпрыемстваў, устаноў адукацыі і культуры.
Плошча хутка напоўнілася гучнымі галасамі, кіраўчане і госці няспешна прагульваліся ўздоўж падвор’яў, спрыяла добраму настрою і сонечнае надвор’е.
Варта адзначыць, што сёлета гаспадары імправізаваных ся­дзіб пастараліся як мага больш натуральна перадаць асаблівасці вясковага побыту і жыцця: удзельнікаў свята сустракалі падвор’і, стылізаваныя пад старадаўнюю ці сучасную сялянскую беларускую хату. Сапраўдным упрыгожваннем сталі саматканыя дываны і посцілкі, вышываныя ручнікі і вязаныя сурвэткі, на шэрагу сядзіб былі аформлены выставы мясцовых умельцаў, а таксама кампазіцыі з садавіны і агародніны.
Завітаўшы на падвор’е можна было паслухаць
выступленні самадзей­ных калектываў, па­ўдзельнічаць у гульнях і конкурсах і, канешне ж, паспрабаваць прысмакі беларускай кухні: дранікі, бліны, смажанае сала і каўбасу, салёныя агуркі і квашаную капусту, розную выпечку…
Працавалі гандлёвыя кропкі, дзе кіраўчане набывалі прадукцыю УКП “Кіраўскія бытпаслугі”, райспажыўтаварыства.
Людміла Сямёнава.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музыка і спевы, звонкі смех і пах бліноў з шашлыкамі разносіўся ў мінулы чацвер па галоўнай плошчы горада, дзе размясціліся падвор’і сельсаветаў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика