Как в Верхнедвинске отмечали Масленицу?
12.03.2019
—
Разное
|
>
Вясна ў гэтым годзе прыйшла амаль своечасова, а канчаткова развітацца з халадамі і гасцінна сустрэць надыходзячую цеплыню верхнядзвінцы прыйшлі ў гарадскі парк, дзе ў мінулую суботу адбыліся праводзіны зімы. Надвор’е ў гэты дзень як ніколі спрыяла адпачынку на свежым паветры. Хоць звычайна Масленіца атаясамліваецца з традыцыйнымі зімовымі забавамі, гулянні і без снегу прайшлі “на ўра”. Пад ззяючым сонейкам артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці дарылі гледачам смех, радасць і вясёлы настрой. Баявая дзяўчына Фрося і яе сябар Стас – амаль што Міхайлаў, толькі ў вушанцы – праводзілі гульні, раз-пораз выбіраючы з натоўпу ўдзельніка чарговага конкурсу. Бітва экстрасенсаў, бой мяшкамі, эстафета ў шараварах, аўкцыён “БЛІН”, беларускія танцы і замежная ламбада – праз што толькі не прыйшлося прайсці канкурсантам! У перапынках паміж гульнямі гучалі любімыя песні ў выкананні народнага вакальна-харэаграфічнага калектыву “Ярыца”, а традыцыйнае катанне ў санях з поспехам замяніла “масленічнае таксі” – усіх жадаючых вазіў конь Рыжык з аграэкасядзібы “Падкова”. Для таго, каб госці свята не засталіся галоднымі, працаваў святочны гандаль – пачаставацца можна было не толькі масленічнымі блінкамі, але і салодкай ватай з папкорнам. Прыгожыя сувеніры з беларускім каларытам набывалі на выставе-продажы Дома рамёстваў і на “Кірмашы дабрыні” тэрытарыяльнага цэнтра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Вясна ў гэтым годзе прыйшла амаль своечасова, а канчаткова развітацца з халадамі і гасцінна сустрэць надыходзячую цеплыню верхнядзвінцы прыйшлі ў гарадскі...
|
|