Новый рентген-кабинет начал работать Шумилинской ЦРБ
13.03.2019
—
Разное
|
Шумілінская ЦРБ сустрэла прыход вясны значнай чакаемай па-дзеяй – пасля капітальнага рамонту ў паліклініцы адкрыўся абноўлены рэнтген-кабінет з самай сучаснай тэхнічнай “начынкай”. Капітальны рамонт рэнтген-кабінета прасіўся даўно, бо тэхніка і абсталяванне не мяняліся тут з самага адкрыцця бальніцы, з 1986 года. Галоўны ўрач Канстанцін Баканаў прызнаўся, што вельмі цяжка вырашалася пытанне выдзялення сродкаў на мадэрнізацыю і капрамонт, прыйшлося не раз ездзіць у Міністэрства аховы здароўя. У канчатковым выніку на рамонт і мадэрнізацыю былі выдзелены сродкі з рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў. Ад старога рэнтген-кабінета нічога не засталося. Заменены вокны, адрамантаваны і пакрыты рэнтгенаахоўнымі саставамі столь, сцены, заменена пакрыццё падлогі, устаноўлены спецыяльныя дзверы, набыта неабходная мэбля. Заменена супрацьпажарная сігналізацыя і электраправодка. Абсталяваны працоўныя месцы лабаранта, кабінет урача, месца адпачынку і прыёму ежы медперсаналу. Усяго на рамонтныя работы, якія выконвала будаўнічае прадпрыемства “ВітМедБуд”, пайшло крыху больш за 85 тысяч рублёў. І самае галоўнае – устаноўлена сучаснае камп’ютарызаванае рэнтгенадыягнастычнае абсталяванне – апарат “Уніэксперт 3 плюс” коштам звыш 300 тысяч рублёў фірмы “Адані”. Гэта ўнікальны комплекс з трох звязаных паміж сабой апаратаў, які прызначаны для выканання практычна ўсіх відаў даследавання. Акрамя звычайных рэнтгенаўскіх здымкаў апарат дазваляе даследаваць лёгкія і страўнікава-кішачны тракт пацыента з выкарыстаннем кантрасных рэчываў у рэжыме рэальнага часу, а таксама рабіць рэнтгенаўскія здымкі ў становішчы лежачы і ў поўны рост. Так што цяпер жыхары раёна змогуць праходзіць рэнтгенаграфічнае абследаванне на сучаснай тэхніцы, з мінімальнай дозай апраменьвання і высокімі тэхнічнымі і функцыянальнымі магчымасцямі. “На лічбавым рэнтгенакомплексе можна абследаваць розныя органы і косную сістэму як дарослых, так і дзяцей з мінімальнай прамянёвай нагрузкай, – расказаў рэнтген-лабарант Сяргей Глазуноў. – Здымак адразу ж паступае на манітор камп’ютара ўрача-рэнтгенолага, пры неабходнасці можа быць запісаны на дыск ці флэшку. Новае абсталяванне забяспечвае аператыўнасць абследавання, яго высокую якасць і дазваляе паліклініцы значна эканоміць на плёнцы”. Дарэчы, комплекс разлічаны на тры працоўныя месцы, усе рэнтген-лабаранты прайшлі ўжо абучэнне. Што тычыцца ўрача-рэнтгенолага, бальніца, як запэўніў галоўны ўрач К. Ф. Баканаў, зараз прыцягнула да работы рэнтгенолага з абласнога дыягнастычнага цэнтра. І ўжо адпраўлена заяўка на спецыяліста. У бліжэйшых планах, падзяліўся Канстанцін Баканаў, набыць для Шумілінскай ЦРБ новы УЗІ-апарат. Алена КАРПУШЭНКА. Надрукавана ў №20 ад 12.03.2019 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэнтген у лічбавым фармаце Шумілінская ЦРБ сустрэла прыход вясны значнай чакаемай па-дзеяй – пасля капітальнага рамонту ў паліклініцы адкрыўся абноўлены...
|
|