15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Беларусі. Віншаванне мясцовай улады
14.03.2019
—
Разное
|
Дарагія землякі!
Віншуем вас з галоўным Дзяржаўным святам краіны - Днём Канстытуцыі Беларусі! Канстытуцыя ва ўсе часы з’яўлялася ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці і дэмакратыі. Прыняцце асноўнага закона краіны зацвердзіла правы, свабоду і роўнасць кожнага чалавека незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання. Канстытуцыя Беларусі адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні, назапашаныя за гады гісторыі нашай краіны, вызначае стратэгію далейшага развіцця дзяржавы. Гарантыі правоў і сацыяльнай абароны грамадзян, свабодная эканоміка і мясцовае самакіраванне - базавыя элементы дзеючай Канстытуцыі. Менавіта гэтыя асноватворныя напрамкі вызначаюць развіццё дэмакратыі, умацаванне грамадзянскага міру і згоды ў грамадстве. Упэўнены, паслядоўна рэалізуючы стваральны патэнцыял асноўнага закона краіны, мы зможам зрабіць наша жыццё больш камфортным. Жадаем вам, дарагія землякі, добрага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых дасягненняў у імя нашай Айчыны. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія землякі! Віншуем вас з галоўным Дзяржаўным святам краіны - Днём Канстытуцыі Беларусі! |
|